Эканамічны форум у Віцебску дапаможа малому бізнэсу выйсці на кааперацыю з буйнымі інвестарамі

VI Міжнародны эканамічны форум \"Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы\" закліканы дапамагчы малому бізнесу выйсці на кааперацыю з буйнымі айчыннымі і замежнымі прадпрыемствамі. Аб гэтым паведаміла сёння старшыня камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна на прэс-канферэнцыі, прысвечанай маючаму адбыцца форуму.

Форум пройдзе ў Віцебску 11-12 мая. Асноўнай яго пляцоўкай стане тэрыторыя абласнога Палаца спорту, дзе размесціцца экспазіцыі гарадоў і райцэнтраў рэгіёна, міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі. І асаблівы акцэнт будзе зроблены на малы бізнес у вытворчасці. \"У холе палаца будуць працаваць кансультацыйныя цэнтры не толькі асацыяцый, цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва, інкубатара развіцця малога бізнесу, але і банкі, якім выдзелены шэраг паўнамоцтваў па крэдытаванні малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Інфармацыя аб гэтым будзе карысная і для нашых бізнесменаў, і для замежных інвестараў. Таму што прыватны сектар адчувае зацікаўленасць у пашырэнні бізнесу, але ўсё яшчэ баіцца браць для гэтага крэдыт, прыцягваць інвестара. Хоць такая кааперацыя абяцае вялікія выгады\", - адзначыла Анжаліка Нікіціна.

Яна патлумачыла, што ў Еўропе і не толькі, як правіла, ствараюцца буйныя кампаніі, вакол якіх канцэнтруюцца малыя прадпрыемствы, якія працуюць на ўмовах кааперацыі. Гэту нішу як раз і займаюць ініцыятыўныя прыватнікі. \"Далейшы лёс нашай вытворчасці мне бачыцца у кааперацыі з буйнымі замежнымі партнёрамі. Гэта магчымасць арганізаваць невялікую вытворчасць, але пры гэтым мець выхад на агульную сыравінную базу, тэхналогіі, вялікую тавараправодзячую сетку. Такія прадпрыемствы больш канкурэнтаздольныя\", - упэўнена Анжаліка Нікіціна.

Удзел у форуме прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу Віцебскага рэгіёна адкрые перад імі і іншыя магчымасці. Яны пазнаёмяцца з буйнымі інвестыцыйнымі праектамі, якія прапануюцца да рэалізацыі, і змогуць знайсці ўласную нішу для кантрактацыі, прапанаваць нейкія свае паслугі. У праграму мерапрыемстваў уключана секцыя, якая прэзентуе інвестыцыйны патэнцыял вобласці. Таксама пройдзе міжнароднаянавукова-практычная канферэнцыя "Энерגарэсурсазберажэнне-2017", XIV Рэспубліканскі экалагічны форум з правядзеннем спецыялізаваных выстаў, тэматычных секцый і семінараў. Чакаецца ўдзел афіцыйных дэлегацый гарадоў і рэгіёнаў, дыпламатычнага корпуса, прадстаўнікоў бізнес-асацыяцый, кампаній з 14 краін.

Арганізатарамі форуму выступаюць Віцебскія абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, абласное ўпраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу, адміністрацыя СЭЗ "Віцебск".

Кацярына Князева - БелТА.