Эканамічны форум у Віцебску сабраў удзельнікаў з 22 краін

Экономический форум в Витебске собрал участников из 22 стран

VIII Міжнародны эканамічны форум "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы" у Віцебску сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў, у абласны цэнтр прыбылі дэлегацыі з 22 краін.






На адкрыцці форуму старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў падкрэсліў, што мерапрыемства заклікана шырока прадэманстраваць дасягненні і поспехі ў развіцці гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці, прадставіць вытворчы і навуковы патэнцыял, прапанаваць найбольш перспектыўныя напрамкі ўзаемнага супрацоўніцтва. "Падобныя магчымасці для сумеснай дзейнасці мае кожны раён Віцебскай вобласці з улікам свайго прамысловага і сыравіннага патэнцыялу, месцазнаходжання, наяўнасці спецыялістаў", - сказаў губернатар.

Кіраўнік вобласці адзначыў, што рэгіён арыентаваны на стварэнне прынцыпова новых вытворчасцей, высокапрадукцыйных працоўных месцаў, глыбокую мадэрнізацыю і тэхнічнае пераўзбраенне дзейных прадпрыемстваў. У гэтых мэтах у 2018 годзе былі падтрыманы ініцыятывы Віцебскага аблвыканкама па ўключэнні тэрыторый асобных прадпрыемстваў Оршы, Полацка і Наваполацка ў межы свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск", зацверджана праграма комплекснага развіцця Аршанскага раёна, якая прадугледжвае дзяржаўную падтрымку інавацыйных праектаў і распрацовак.

Сёлета ў Аршанскім раёне пачаў функцыянаваць аўтамабільны лагістычны тэрмінал, які з'яўляецца першай чаргой найбуйнейшага ў рэспубліцы праекта па будаўніцтве мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу. Ствараюцца магчымасці для пастаўкі і апрацоўкі грузаў у аўтамабільным, чыгуначным і паветраным злучэнні, будаўніцтва новых вытворчасцей са спецыяльным прававым рэжымам абслугоўвання інвестараў.

Для шасці раёнаў Віцебскай вобласці пад інвестпраекты ў сферы турызму, адпачынку і аздараўлення вызначаны 211 участкаў,размешчаных у самых маляўнічых і экалагічна чыстых мясцінах Віцебскай вобласці.







На форуме прадстаўлены цікавыя праекты для супрацоўніцтва. Сярод іх - прапановы па сумеснай дзейнасці ад першага ў рэспубліцы кластара ў фармацэўтычнай сферы, стварэнню галіновай лабараторыі па прымяненні адытыўных тэхналогій у лёгкай прамысловасці ад Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта. З улікам наяўных у вобласці сыравінных рэсурсаў на тэрыторыі СЭЗ "Віцебск" прапануюцца для рэалізацыі праекты па комплекснай перапрацоўцы драўніны ад вытворчасці шчапы да выпуску сульфатнай цэлюлозы.

Старшыня аблвыканкама распавёў пра буйныя інвестпраекты, якія ўжо рэалізуюцца ў рэгіёне. У канцы года ўступіць у строй завод па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Мёрскім раёне. Тут жа запланавана рэалізацыя першага ў краіне праекта на ўмовах дзяржаўна-прыватнага партнёрства па будаўніцтве міжнароднага кардыялагічнага цэнтра. Пачалася праца па фарміраванні аграпрамысловага холдынгу, які прадугледжвае аб'яднанне сельскагаспадарчых вытворчасцей па прынцыпе "ад поля да прылаўка". Распрацоўка канцэпцыі і стратэгіі яго развіцця вядзецца з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

"Адзначаныя ініцыятывы і мерапрыемствы Віцебскай вобласці накіраваны на фарміраванне новых відаў кіравання эканомікай рэгіёнаў, эфектыўнага выкарыстання іх прамысловага, аграрнага, турыстычнага і прыродна-рэсурснага патэнцыялу, нарошчвання экспарту, узмацнення узаемадзеяння навукі і бізнесу", - дадаў Мікалай Шэрстнёў.

Ён выказаў упэўненасць, што пляцоўка форуму задасць новы імпульс для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Галоўная майская эканамічная падзеярэгіёна набірае абароты з кожным годам, напрыклад, у 2018 годзе ўдзел у форуме прымалі 42 дэлегацыі з 14 краін.

Двухдзённая праграма форуму ўключае падпісанне дагавораў аб супрацоўніцтве раёнаў вобласці з замежнымі рэгіёнамі, працу выставачнх экспазіцый, дэманстрацыйных пляцовак, правядзенне біржы дзелавых кантактаў, маладзёжнага конкурсу прафесійнай падрыхтоўкі і кваліфікацыі WorldSkills, канферэнцыі "Роля сістэмы адукацыі ў інавацыйных распрацоўках".

Запланавана наведванне прадпрыемстваў і аб'ектаў рэгіёна ўдзельнікамі форуму. Упершыню на форуме будзе арганізавана праца замежнага павільёна тавараў, паслуг і праектаў, дзе замежныя рэгіёны-партнёры прэзентуюць лепшыя кампаніі і іх распрацоўкі. Асобна будзе прадстаўлена харчовая прадукцыя прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, якая карыстаецца нязменным спытам за мяжой.

БЕЛТА.