Эканоміць можа кожны

Экономить может каждый


У Глыбокім правялі семінар-вучобу для ідэалагічнага актыву раёна. Сярод асноўных напрамкаў работы – рэалізацыя мерапрыемстваў па энергазберажэнні. Старшыня райвыканкама Алег Мархат адзначыў, што згодна з раённай праграмай па энергазберажэнні будзе выканана 91 мерапрыемства. Чаканая эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў у бягучым годзе перавысіць 4,2 тыс. тон умоўнага паліва.
 
У 2012-м УП ЖКГ выдаткоўвала 3,5 млрд. рублёў на замену зношаных цепласетак, помпавага абсталявання, устаноўку энергазберагальных асвятляльных прылад і г.д. Спажыванне светлых нафтапрадуктаў на Глыбоччыне скарацілі на 980,7 тоны ўмоўнага паліва, на 100% выканалі графік нарыхтоўкі адходаў паперы, кардону, збору і адгрузкі шын.
 
– Доля мясцовых відаў паліва ў агульным расходаванні кацельна-пячнога паліва перавысіла 47% пры заданні 45%, – адзначыў А. Мархат, – але гэта не мяжа.
 
У раёне 137 цеплакрыніц, 109 з іх працуюць на мясцовых відах паліва, 12 – на прыродным газе. Удзельная вага насельніцтва ў агульным расходаванні паліўна-энергетычных рэсурсаў – 18%. Таму, па словах старшыні райвыканкама, актуальнай застаецца праца ідэалагічных службаў з жыхарамі раёна па пытанні нарыхтоўкі драўнянага паліва ўласнымі сіламі. Гэта дазволіць зэканоміць бюджэтныя сродкі. Дарэчы, летась аб'ёмы субсідый, накіраваных з раённага бюджэту на пакрыццё розніцы ў цэнах на цвёрдыя віды паліва для насельніцтва, склалі 3,8 млрд. рублёў.
 
На семінары глыбоцкія школьнікі паказалі відэапрэзентацыі самых цікавых распрацовак па энергазберажэнні ў побыце. Прызёры абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу школьных праектаў па энергаэфектыўнасці «Энергія і асяроддзе пражывання» гімназісты Андрэй Анісковіч, Святлана Тэліца, Юлія Баран прадставілі сумесны праект «Сухое лісце як крыніца энергіі», а дыпламант гэтага ж конкурсу дзесяцікласнік Прашковіцкай СШ Канстанцін Кміто – праект «Лазня: модна і эканомна».
 
Яшчэ раз нагадалі аб рацыянальным выкарыстанні прыродных багаццяў і ўдзельнікі гімназічнай агітбрыгады «Наперад глядзячыя», якія сталі пераможцамі абласнога конкурсу «Энергамарафон».
Алег Мархат падзякаваў падлеткам

сткоў за цікавыя ідэі, уручыў ім падарункі.
 
Дыяна Берніковіч, фота аўтара, «НС»