Эксклюзіўныя кадры з вышыні: Дзень Перамогі ў Віцебску з борта верталёта
У Дзень Перамогі Віцебск убачыў не толькі традыцыйны парад, але і захапляльнае відовішча з паветра! Наш фотакарэспандэнт зафіксаваў унікальныя моманты з борта верталёта, які ўдзельнічаў у святочным пралёце над горадам.
На здымках — плошча Перамогі з вышыні птушынага палёту, упрыгожаная святочнай сімволікай і запоўненая гараджанамі. Побач — другі верталёт, які нёс Сцяг Перамогі і раскідваў над горадам памятныя лістоўкі.