Экскурсійная прагулка на тралейбусе абяцае стаць турыстычным хітом Віцебска
26 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Віцебскае трамвайна-тралейбуснае кіраванне прадаставіць віцяблянам і гасцям горада магчымасць здзейсніць экскурсію па Віцебску на трамваі і тралейбусе. Пілотны рэйс пройдзе ўжо ў найбліжэйшую суботу, распавёў карэспандэнту БЕЛТА начальнік унітарнага камунальнага транспартнага прадпрыемства "Віцебскае трамвайна-тралейбуснае кіраванне" (ВТТУ) Васіль Паўлючкоў.
Сёлета ВТТУ мае намер развіваць новыя віды паслуг, і, на думку кіраўніцтва кіравання, самай запатрабаванай можа апынуцца экскурсійная прагулка на экалагічным электратранспарце. Да распрацоўкі маршруту запрошаны навукоўцы абласнога краязнаўчага музея, работнікі ВТТУ і жыхары Віцебска. Менавіта меркаванне гараджан акажацца вырашальным пры складанні маршруту і графіка руху экскурсійнага транспарту ў летні сезон. А пакуль першы экскурсійны тралейбус пазнаёміць экскурсантаў з невядомай гісторыяй добра знаёмых вуліц.
Для тураў выдзелены новы трамвай і тралейбус. Па словах Васіля Паўлючкова, экскурсіі на электратранспарце не даставяць ніякіх нязручнасцей звычайным пасажырам і не паўплываюць на інтэнсіўнасць і колькасць маршрутаў на лініях. -0-