Эксперыментальны шматкватэрны дом з электрычным ацяпленнем пабудавалі ў Ліёзне
Мадэрнізаваны за кошт бюджэту будынак няадбытайся гасцініцы ператварыўся ў эксперыментальнае жыллё з выкарыстаннем электраэнергіі для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы.
Прадугледжаны спецыяльны тарыф па аплаце ацяплення. Пакуль гэта адзіны ў раёне камунальны дом такога тыпу. На добраўпарадкаванай, абсталяванай сістэмамі асвятлення і відэаназірання бліжэйшай тэрыторыі ёсць дзіцячая пляцоўка, стаянка для машын, смеццевы кантэйнер.
Генеральны падрадчык, які рэалізаваў праект, – ТАА «Гандлёва-будаўнічы сэрвіс».
Ключы ад двухпакаёвых кватэр новасёлам, а сярод іх спецыялісты сацыяльнай сферы і сілавых структур, уручыў старшыня райвыканкама Іван Лаўрыновіч. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Белавус.