Эксперты з 14 краін абмяркуюць праблемы медыцыны і аховы працы на форуме ў Полацку і Наваполацку

Эксперты из 14 стран обсудят проблемы медицины и охраны труда на форуме в Полоцке и Новополоцке
У Наваполацку на базе Палаца культуры "Нафтана" і ў Полацкім дзяржаўным універсітэце 15-17 мая пройдзе III Міжнародны навукова-практычны форум "Здароўе і бяспека на працоўным месцы".

Форум прысвечаны стагоддзю ўтварэння Міжнароднай арганізацыі працы. У яго працы возьмуць удзел вучоныя і спецыялісты з 14 краін, у тым ліку са Швейцарыі, Беларусі, Італіі, Славеніі, краін Балтыі, Казахстана, Расіі.

На ім спецыялісты абмяркуюць актуальныя праблемы медыцыны і аховы працы, падаўжэння актыўнага працоўнага даўгалецця, стратыфікацыі прафесійных рызык работнікаў, а таксама пытанні ўкаранення здароўезберагальных тэхналогій на працоўных месцах, пажарнай, прамысловай і экалагічнай бяспекі.

Падчас мерапрыемства пройдзе тэматычная выстава, майстар-клас і конкурс навуковых даследаванняў маладых вучоных з краін блізкага і далёкага замежжа. Праграма форуму ўключае і практычную частку з наведваннем ААТ "Нафтан".

Арганізатарамі выступілі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Рэспубліканскі цэнтр аховы працы, Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі пры ўдзеле Асацыяцыі ўрачоў і спецыялістаў медыцыны працы, Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай навуковай установы "НДІ медыцыны працы Расійскай Федэрацыі" і Федэральны навуковы цэнтр гігіены імя Ф.Ф. Эрысмана.

БЕЛТА.