Экспарт камунальных і прыватных прадпрыемстваў Віцебскай вобласці ў студзені-красавіку вырас у 6 разоў
14 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Тэмп росту экспарту тавараў прадпрыемствамі камунальнай і прыватнай уласнасці Віцебскай вобласці ў студзені-красавіку, па папярэдніх даных, вырас у шэсць разоў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч.
Па аператыўных даных прадпрыемстваў, за студзень-красавік бягучага года чакаецца тэмп росту экспарту тавараў па камунальных арганізацыях і юрыдычных асобах без ведамаснай падпарадкаванасці 604%, пры станоўчым сальда $780 млн. Экспартна-імпартныя аперацыі гандлю таварамі ажыццяўляліся з 93 дзяржавамі, пастаўкі праводзіліся ў 66 краін, імпартаваліся - з 83. У тройку вядучых гандлёвых партнёраў вобласці ўваходзяць Расія, Нідэрланды, Вялікабрытанія. Прадукцыя віцебскіх вытворцаў пачала экспартавацца ў Катар, Македонію, Інданезію, Ірак, Балівію, Гану, Каба-Вердэ.
Сярод асноўных прадпрыемстваў-экспарцёраў камунальнай уласнасці Алег Мацкевіч назваў прадпрыемствы мяса-малочнай галіны. Так, сярэднегадавы аб'ём экспарту ААТ "Малако" дасягае $45 млн., ААТ "Віцебскі мясакамбінат" - набліжаецца да $40 млн.
У першым квартале ў вобласці была забяспечана станоўчая дынаміка ў выкананні параметраў знешняга гандлю таварамі: экспарт тавараў па камунальных прадпрыемствах склаў $899,2 млн. пры тэмп роста да аналагічнага перыяду мінулага года 602,4%. Тэмп росту імпарту ў студзені-сакавіку 2012 года да студзеня-сакавіка 2011 года склаў 104,6%. Станоўчае сальда гандлю таварамі дасягнула амаль Br680 млн.
Як адзначыў Алег Мацкевіч, прасоўванню тавараў віцебскіх вытворцаў на знешнія рынкі спрыяе ўдасканаленне тавараправоднай сеткі і стварэнне лагістычных сістэм экспарту. Так, за першы квартал аб'ём паставак тавараў уласным суб'ектам тавараправоднай сеткі за мяжой у 1,7 раза перавысіў паказчыкі першага квартала 2011 года. Акрамя таго, прадпрыемствы прасоўваюць сваю прадукцыю на знешнія рынкі з дапамогай дылераў, якія маюць уласную дыстрыб'ютарскую сетку. Продажы такім спосабам у першым квартале выраслі больш чым удвая.-0-