Экспарт тавараў рэзідэнтаў СЭЗ "Віцебск" у студзені-верасня павялічыўся амаль на 30% да $97 млн.
Больш як 90% экспарту прыпадае на краіны СНД, пры гэтым доля Расіі ў агульным аб'ёме экспартных паставак перавышае 80%. У бягучым годзе рэзідэнты СЭЗ ажыццяўлялі знешнегандлёвыя аперацыі таксама з партнёрамі з Германіі, ЗША, Аўстрыі, Літвы і Латвіі. Імпартавана сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых на $87,6 млн., або 101% да студзеня-верасня 2009 года. Па выніках знешнегандлёвай дзейнасці СЭЗ "Віцебск" за студзень-верасень сфарміравана станоўчае сальда ў памеры $9,5 млн. (без уліку нафты і нафтапрадуктаў станоўчае сальда склала $11,3 млн.). Рэзідэнты СЭЗ за дзевяць месяцаў прыцягнулі замежных інвестыцый на суму каля $19,4 млн., у тым ліку $13,2 млн. прамых. Асноўную долю прамых замежных інвестыцый (амаль 70%) склала рэінвеставанне прыбытку замежных інвестараў у развіццё дзейных вытворчасцей.
1 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Аб'ём экспарту тавараў прадпрыемстваў-рэзідэнтаў СЭЗ "Віцебск" у студзені-верасні 2010 года ўзрос амаль на 30% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года і склаў больш за $97 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі СЭЗ.
Больш як 90% экспарту прыпадае на краіны СНД, пры гэтым доля Расіі ў агульным аб'ёме экспартных паставак перавышае 80%. У бягучым годзе рэзідэнты СЭЗ ажыццяўлялі знешнегандлёвыя аперацыі таксама з партнёрамі з Германіі, ЗША, Аўстрыі, Літвы і Латвіі. Імпартавана сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых на $87,6 млн., або 101% да студзеня-верасня 2009 года.
Па выніках знешнегандлёвай дзейнасці СЭЗ "Віцебск" за студзень-верасень сфарміравана станоўчае сальда ў памеры $9,5 млн. (без уліку нафты і нафтапрадуктаў станоўчае сальда склала $11,3 млн.).
Рэзідэнты СЭЗ за дзевяць месяцаў прыцягнулі замежных інвестыцый на суму каля $19,4 млн., у тым ліку $13,2 млн. прамых. Асноўную долю прамых замежных інвестыцый (амаль 70%) склала рэінвеставанне прыбытку замежных інвестараў у развіццё дзейных вытворчасцей.
Па выніках дзевяці месяцаў рэзідэнты СЭЗ выкарысталі Br43,6 млрд. інвестыцый, з якіх амаль 84% накіравана ў асноўны капітал. З улікам асваення сродкаў рэспубліканскага бюджэту на развіццё інфраструктуры СЭЗ "Віцебск" агульны аб'ём укладзеных у асноўны капітал інвестыцый па СЭЗ склаў Br39,7 млрд., што ў супастаўных цэнах больш чым на 15% перавышае паказчык за аналагічны перыяд 2009 года.
У студзені-верасні аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі на прадпрыемствах-рэзідэнтах склаў Br487,7 млрд. і вырас на 17,4% у супастаўных цэнах у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Амаль палову ўсяго аб'ёму вытворчасці складае прадукцыя імпартазамяшчальнага характару, усяго ў праграму імпартазамяшчэння ўключана 14 прадпрыемстваў-рэзідэнтаў СЭЗ "Віцебск".
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) склала Br557 млрд., чысты прыбытак - Br7 млрд.. Плацяжы рэзідэнтаў СЭЗ у бюджэт і пазабюджэтныя фонды выраслі на 10,3% у параўнанні са студзенем-вераснем 2009 года да Br56,7 млрд. За дзевяць месяцаў на прадпрыемствах-рэзідэнтах створана больш за 450 рабочых месцаў, а іх агульная колькасць на 1 кастрычніка перавысіла 9 тыс.
СЭЗ "Віцебск" утворана ў жніўні 1999 года. У цяперашні час у СЭЗ дзейнічаюць 37 рэзідэнтаў, 5 з якіх зарэгістраваны ў гэтым годзе. Аснову прамысловага патэнцыялу СЭЗ складаюць прадпрыемствы, якія працуюць у сферы машынабудавання, дрэваапрацоўкі, харчовай, хімічнай, паліўнай і лёгкай прамысловасці. Тэрыторыя свабоднай эканамічнай зоны ўключае сем сектараў агульнай плошчай больш за 1,2 тыс.га.-0-