Экстраныя службы Віцебскай вобласці ў святы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме
31 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Экстраныя службы Віцебскай вобласці чакаюць спакойна сустрэць Новы год, але гатовыя да ўсяго. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА сказалі ў прэс-службах УУС і МНС Віцебскага аблвыканкама, а таксама выконваючы абавязкі галоўнага ўрача Віцебскай гарадской станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі Віктар Гамонаў.
На узмоцнены варыянт нясення службы супрацоўнікі МНС і УУС перайшлі з 20 снежня. Так, амаль у тры разы павялічаны нарады, якія патрулююць цэнтральныя вуліцы, жылыя раёны і ўскраіны абласнога цэнтра. Сумесна праведзена шырокая прафілактычная праца па папярэджанні НС на аб'ектах масавага знаходжання людзей, незаконным распаўсюджванні піратэхнічных вырабаў. Арганізавана дзяжурства нарадаў міліцыі, ратавальнікаў і машын хуткай дапамогі ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў. Гатова да працы рэзервовая тэхніка. Уся праца каардынуецца спецыяльна створаным штабам. Выразна адпрацаваны сумесныя дзеянні на выпадак экстраных сітуацый. -0-