Электронны кірмаш вакансій наймальнікаў Віцебскай вобласці пройдзе 28 красавіка
28 красавіка 2021 г. з 10.00 да 13.00 на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы http://e-vacancy.by пройдзе ”Электронны кірмаш вакансій наймальнікаў Віцебскай вобласці“.
Саіскальнікі змогуць у рэжыме анлайн пагутарыць з наймальнікамі, задаць пытанні па вакансіях, якія цікавяць.
У ”Электронным кірмашы вакансій наймальнікаў Віцебскай вобласці“ плануюць прыняць удзел 65 арганізацый і прапанаваць больш за тысячу вакансій.
Адначасова камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама будзе арганізавана анлайн-кансультаванне па пытаннях аказання садзейнічання занятасці насельніцтва і паслугах, якія прадастаўляюцца службай занятасці.
Пытанні можна дасылаць на электронны яўшчук infovit21@mintrud.by 28 красавіка 2021 г. з 10.00 да 13.00.