Электронныя аўкцыёны — зручна, надзейна, эфектыўна

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 708 ад 30.12.2010 г. «Аб правядзенні электронных аўкцыёнаў» у Рэспубліцы Беларусь пачаўся новы этап у ажыццяўленні закупак на конкурснай аснове праз правядзенне электронных аўкцыёнаў. Зарубежны вопыт паказвае, што гэта найбольш эфектыўны спосаб размяшчэння замовы для дзяржаўных патрэб. Больш таго, пераход дадзенага працэсу ў электронны фармат адкрывае беларускім прадпрыемствам новыя магчымасці ў ажыццяўленні экспартных паставак.

Так, у канцы 2010 года беларускім бокам быў ратыфікаваны пакет законапраектаў, якія фарміруюць прававую базу Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) трох дзяржаў, у тым ліку Пагадненне аб дзяржаўных (муніцыпальных) закупках. У сувязі з чым, прадпрыемствы Беларусі, Расіі і Казахстана будуць мець аднолькавыя магчымасці для ўдзелу ў дзяржаўных закупках гэтых краін.

Электронны аўкцыён — гэта аўкцыён, які праводзіцца на электроннай гандлёвай пляцоўцы праз падачу цэнавых прапаноў (ставак) у сетцы Інтэрнэт. Увесь дакументаабарот вядзецца ў электронным выглядзе і толькі праз электронную гандлёвую пляцоўку. Незалежна ад месцазнаходжання акрэдытаваны на ЭГП удзельнік можа ўдзельнічаць у таргах. Пераможцам становіцца ўдзельнік, які зрабіў апошнюю стаўку, пры ўмове яго адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням.

У цяперашні час каля 80 % таргоў у Расіі праводзіцца ў электроннай форме. Па экспертных ацэнках, эканомія бюджэтных сродкаў у сярэднім складае 30 %, а ў некаторых выпадках — 60 % ад пачатковай цаны. Аб'ём дзяржаўнага заказу, праведзены праз электронныя аўкцыёны, дасягае 3 трлн расійскіх рублёў у год.

На думку дырэктара РВУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і каньюнктуры цэн» Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Барыса Смолькіна, электронныя аўкцыёны маюць бясспрэчныя перавагі перад традыцыйнымі відамі таргоў. Сярод іх: празрыстасць і адкрытасць працэсу закупак, адсутнасць тэрытарыяльных абмежаванняў, эканомія бюджэтных сродкаў і скарачэнне часу на падрыхтоўку неабходных дакументаў, аператыўнасць і даступнасць для прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесу. «Можна прыводзіць яшчэ шмат фактаў на карысць электронных аўкцыёнаў, але ўсе яны зводзяцца да галоўнага: дзяржава атрымлівае эфектыўны інструмент кантролю за мэтавым выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, якія выдзяляюцца на дзяржаўныя закупкі», — падкрэсліў Барыс Смолькін.

У Беларусі ўсе мерапрыемствы па ўкараненні электронных аўкцыёнаў плануецца завяршыць да канца бягучага года. У сувязі з гэтым усе ўдзельнікі павінны асвоіць практыку іх правядзення.

З 25 лютага 2011 года пачаў сваю працу Сертыфікацыйны Цэнтр РВУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і каньюнктуры цэн» (http://ca.ncmps.by), як у г. Мінску, так і ва ўсіх яго філіялах, у т. л. у г. Віцебску, асноўным напрамкам дзейнасці якога з'яўляецца выдача сертыфікатаў адкрытых ключоў электроннага цыфравіка, неабходных для працы ў сістэме электронных аўкцыёнаў.

З 1 сакавіка 2011 года на электроннай гандлёвай пляцоўцы www.goszakupki.by праходзіць акрэдытацыя заказчыкаў (арганізатараў, упаўнаважаных арганізацый) і ўдзельнікаў электронных аўкцыёнаў.

Даведкі і кансультацыі па пытаннях акрэдытацыі, правядзення і ўдзелу ў электронных аўкцыёнах можна атрымаць у Віцебскім філіяле РВУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і каньюнктуры цэн» па тэлефонах: (0212) 35-90-29, 35-90-72.

Крыніца: Нацыянальны цэнтр маркетынгу і каньюнктуры цэн