Электронныя кірмашы вакансій пройдуць у двух гарадах і столькі ж раёнах Віцебскай вобласці
У Віцебску кірмаш арганізуюць сёння. Больш за 90 вакансій прапануюць прадпрыемствы горада, сярод іх УП "ВитМа", "Галант", філіял "Аўтобусны парк №1 г.Віцебска" ААТ "Віцебскаблаўтатранс", Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер і ФК "Віцебск".
У банку даных службы занятасці абласнога цэнтра цяпер каля 1,5 тыс. вакансій. Самым вялікім попытам працадаўцаў у гэтым годзе карысталіся швачкі, кіроўцы, медсёстры, прадаўцы, кантралёры-касіры, зборшчыкі абутку, слесары па рамонце аўтамабіляў. Усяго з удзелам прадстаўнікоў прадпрыемстваў Віцебска ў 2020 годзе праведзена 14 кірмашоў вакансій, у тым ліку дзевяць электронных.
У Полацкім раёне і Наваполацку кірмашы пройдуць 28 снежня, у Талачынскім раёне - 29 снежня. У гэтых рэгіёнах Віцебскай вобласці, акрамя мясцовых арганізацый, спецыялістаў гатовае працаўладкаваць ААТ "Мінскрамбуд". У прадпрыемства больш за 250 вакантных месцаў.