Электразабеспячэнне больш чым 600 населеных пунктаў Віцебскай вобласці адноўлена за апошнія трое сутак

Электразабеспячэнне больш як 600 населеных пунктаў Віцебскай вобласці адноўлена за апошнія трое сутак, паведамляе Тэлеграм-канал РУП «Віцебскэнерга».

29 снежня ў рэгіёне назіраліся моцныя парывы ветру, ледзяны дождж і моцная галалёдзіца. Правады ліній электраперадачы пакрыліся тоўстай ледзяной скарынкай і абрываліся. Ламаліся пад велізарнай нагрузкай нават жалезабетонныя апоры. Масава падалі дрэвы, што прыводзіла да пашкоджання правадоў. 

Час аднаўлення пашкоджаных ліній электраперадачы істотна зніжаўся з-за праходжання ЛЭП па цяжкадаступнай забалочанай мясцовасці, утвораных з-за падзення дрэў завалаў на дарогах і прасеках, якія перашкаджалі праезду спецтэхнікі. 

Па стане на 1 студзеня на 18.00 аднаўленчыя работы працягваюцца ў населеных пунктах Аршанскага, Гарадоцкага і Лёзненскага раёнаў. Некаторыя лініі электраперадачы даводзілася адбудоўваць практычна нанова. У працэсе ліквідацыі наступстваў стыхіі з ліній электраперадачы энергетыкі знялі некалькі тысяч упалых дрэў.

Работы працягваюцца да ўключэння ўсіх спажыўцоў.