Алена Ваенга адкрыла праграму на галоўнай пляцоўцы «Славянскага базару».

Елена Ваенга открыла программу на главной площадке "Славянского базара"

Алена Ваенга адкрыла праграму канцэртных мерапрыемстваў на галоўнай пляцоўцы "Славянскага базару". Сольны канцэрт папулярнай расійскай спявачкі адбыўся ўвечары 9 ліпеня ў Летнім амфітэатры.

Артистка прадставіла віцебскай публіцы праграму "Лена", у якой прагучалі новыя аўтарскія творы, а таксама шырока вядомыя і любімыя гледачамі песні. Акрамя сваіх кампазіцый Алена Ваенга выканала песню "Мы на лодочке катались" з рэпертуару легендарнай Лідзіі Русланавай. Артистка прызналася, што ў яе ёсць творчыя арыенціры, сярод якіх выдатныя рускія спявачкі Русланава і Зыкіна. Акрамя іх Ваенга згадала расійскага рок-музыканта Вячаслава Бутусава і нават выканала куплет з яго песні.

У адрозненне ад папярэдняга выступлення на "Славянскім базары", якое адбылося два гады таму, Алена Ваенга менш размаўляла і больш спявала, чым, безумоўна, парадавала сваіх прыхільнікаў. Усе песні знаходзілі цёплы водгук у зале, публіка падпявала і ад душы апладзіравала. Падчас зносін з глядзельнай залай Алена Ваенга распавяла аб галоўным змяненні ў жыцці - у яе нарадзіўся сын. Яму яна прысвяціла некалькі песень і прачытала кранальны верш. З удзячнай віцебскай публікай спявачка развіталася незадоўга да паўночы.

У рамках XXII Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" на сцэне Летняга амфітэатра адбудзецца каля 20 канцэртных праграм. Усяго ж на фестывалі пройдзе больш за 60 мерапрыемстваў - канцэртаў, спектакляў, кінапаказаў, выстаў, прэзентацый. У форуме прымаюць удзел артысты з 31 краіны: Аўстраліі, Арменіі, Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Вялікабрытаніі, Венесуэлы, Германіі, Грузіі, Даніі, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Кубы, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Славеніі, Узбекістана, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Эстоніі.

Алена Ціханава, БЕЛТА