"Ёлка-ФЭСТ – 2012"
20 лістапада 2012 года ў Дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі ”Палац творчасці дзяцей і моладзі г.Віцебска“ (г.Віцебск, вул.Касманаўтаў, д.2) будзе праведзены абласны этап рэспубліканскага агляду-конкурсу Дзядоў Марозаў і Снягурак ”Ёлка-ФЭСТ – 2012“

Праграма агляду-конкурсу ўключае: дэфіле (выхад Дзяда Мароза і Снягуркі, дэманстрацыя касцюмаў), сюжэтна-гульнявую праграму, творчы нумар (танцавальны, вакальны, інструментальны і інш.). У аглядзе-конкурсе прымаюць удзел работнікі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
(кант. тэлефон 37 33 62, Бельчанкова Вольга Аляксандраўна – загадчык аддзела сацыяльна-мастацкіх і гульнявых форм работы Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі)
Соб.інфо