Энергетыкі, дарожнікі і леснiкi Вiцебскай вобласцi на час жнiва стануць хлебаробамi
Энергетыкі, дарожнікі і лесвікі Віцебскай вобласці на час жніва стануць хлебаробамі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Для таго, каб забяспечыць эфектыўную і бесперабойную працу сельскагаспадарчай тэхнікі падчас уборачнай кампаніі, Віцебскай вобласці неабходна 8,5 тыс. механізатараў, з іх амаль 1,7 тыс. – гэта дадатковыя працоўныя рэсурсы. Традыцыйна атрад памочнікаў фарміруецца з выпускнікоў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных устаноў адукацыі, а таксама работнікаў прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый гарадоў. Значную падтрымку падчас уборачнай кампаніі аграрыям вобласці з году ў год аказваюць акцыянерныя таварыствы "Нафта", "Віцебскэнерга", РУП "Віцебскаўтадар", КУП "Віцебскаблдарбуд", Беларуская чыгунка, а таксама лесагаспадарчыя аб'яднанні рэгіёна.
У аблсельгасхарчпрадзе падкрэслілі, што падчас уборачнай кампаніі ў сельскагаспадарчых арганізацыях адчуваецца дэфіцыт не толькі ў механізатараў, але і ў слесараў, зваршчыкаў, токараў, кіроўцаў. Гэтыя праблемы вырашаюцца па традыцыйна складзеных сувязях паміж прамысловымі прадпрыемствамі гарадоў і шэфскімі сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёнаў.
У цяперашні час у гаспадарках вобласці вядзецца выбарачная ўборка азімых збожжавых культур. Камбайны ўжо прайшлі каля 400 га, сярэдняя ўраджайнасць па вобласці на ўзроўні 30 ц/га. Усяго сёлета хлебаробам вобласці трэба абмалаціць больш за 468 тыс. га збожжавых культур.
У рэгіёне вядзецца масавая ўборка рапсу. Гэтай алейнай культурай у вобласці занята амаль 43 тыс.га. Работы праведзены больш чым на 5 тыс.га, намалочана каля 8 тыс.т алею насення рапсу, пры сярэдняй ураджайнасці - 14,7 ц/га. Лепшыя вынікі на вырошчванні рапсу паказваюць аграрыі Віцебскага раёна, тут ураджайнасць дасягае 23 ц/га. Следам ідуць Докшыцкі і Аршанскі раёны з ураджайнасцю 20 і 18 ц/га адпаведна.