Энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне 169 населеных пунктаў Віцебскай вобласці
Энергетыкі аператыўна аднаўляюць электразабеспячэнне спажыўцоў, якія пацярпелі з-за разгулу стыхіі, паведамілі ў РУП "Віцебскэнерго".
За мінулыя суткі па тэрыторыі Віцебскай вобласці прайшлі навальніцы, месцамі былі моцныя ліўні і вецер. Супрацоўнікі "Віцебскэнерго" аднавілі электразабеспячэнне 169 населеных пунктаў вобласці.
"Па стане на 8.00 12 чэрвеня працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння ў 38 населеных пунктах, размешчаных пераважна ў Браслаўскім раёне", - адзначылі на прадпрыемстве.
Для паскарэння аварыйна-аднаўленчых работ прыцягнуты дадатковы персанал і тэхніка.