Энергаёмістасць ВУП Беларусі ў I паўгоддзі знізілася на 4,9%

18 жніўня, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. Энергаёмістасць ВУП Беларусі ў студзені-чэрвені 2009 года знізілася на 4,9%. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Дзяржстандарта, дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Леанід Шэнец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прагнозам на 2009 год прадугледжана зніжэнне гэтага паказчыка на 8%. Абагульненыя энергазатраты за I паўгоддзе ў адносінах да ўзроўню адпаведнага перыяду 2008 года знізіліся на 5%, што складае 692,8 тыс.т.у.т. Сумарныя энергазатраты (расход паліва і электраэнергіі без уліку светлых нафтапрадуктаў і сыравіны) за студзень-чэрвень 2009 года склалі больш за 13,2 млн.т.у.т. У дэпартаменце па энергаэфектыўнасці таксама паведамілі, што ў г.Мінск і ўсе вобласці, акрамя Віцебскай, заданні па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў у I паўгоддзі не выканалі. Як адзначылі ў дэпартаменце па энергаэфектыўнасці, за студзень-чэрвень бягучага года доля мясцовых відаў паліва (МВП) у кацельна-пячным паліве (КПП) рэспублікі склала 19,8% пры заданні 19,4%. Сярод рэгіёнаў заданне па долі МВП у КПП выконваюць Віцебская вобласць і г.Мінск. Найбольшае адставанне ад гадавога задання - у Брэсцкай і Магілёўскай абласцях. Сярод міністэрстваў і ведамстваў з гадавым спажываннем КПП больш за 500 тыс.т.у.т. выконваюць заданне па гэтым паказчыку Мінбудархітэктуры, Мінпрам і канцэрн "Белнафтахім".-0-