Эпідэміі грыпу ў Віцебску чакаюць толькі на пачатку 2013 года

Захворвальнасць вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі не перавышае эпідэмічных парогаў, і яна ніжэйшая, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Як праінфармавала лекар-эпідэміёлаг зональнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Болдзіна, зараз за медыцынскай дапамогай у сувязі з сезоннай хваробай звяртаюцца ад 500 да 840 віцяблянаў у дзень. Абсалютная большасць з іх — дзеці (63 працэнты).

Цыркулюе ў асноўным адэнавірус, які выклікае катаральныя з'явы (насмарк, слязлівасць, першение ў горле). Вірус грыпу пакуль не выяўлены, эпідэмія сёлета чакаецца ў студзені-лютым.

"Віцьбічы"