Ергалі Булегенаў: Віцебская вобласць і Казахстан маюць велізарны патэнцыял для супрацоўніцтва
"Гэты форум, я ўпэўнены, дапаможа пашырыць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва са шматлікімі дзяржавамі. З Казахстанам у Віцебскай вобласці, калі параўноўваць з іншымі рэгіёнамі Беларусі, на жаль, невялікі тавараабарот. А патэнцыял - велізарны. І гэта добра бачна тут, на форуме. Мы ўжо перагаварылі з мэрам Віцебска. Я буду працаваць над тым, каб знайсці сярод гарадоў Казахстана пабраціма вашаму абласному цэнтру. І гэта таксама стане падмогай для абедзвюх дзяржаў ва ўмацаванні гандлёва-эканамічных адносін", - сказаў дыпламат.
"На форуме шмат гасцей з розных краін свету. Я гэтаму радуюся, - адзначыў пасол. - Беларусь і Казахстан разам у адзіным Еўразійскім эканамічным саюзе. Ад таго, як будзем разам развівацца, як будзе падымацца эканоміка краін-удзельніц, залежыць агульны стан ЕАЭС. А нам патрэбен моцны саюз". Ён падкрэсліў, што ў Казахстане заўважны эканамічны ўздым. Ёсць прадпрыемствы, якія выпускаюць прадукцыю, што нічым не саступае сусветным брэндам, як і ў Беларусі, звярнуў увагу дыпламат. "У межах саюза трэба развіваць супрацоўніцтва паміж гэтымі прадпрыемствамі", - лічыць Ергалі Булегенаў.
Алена Ціханава - БЕЛТА.