Калі вы не паспелі прыватызаваць кватэру, то можаце зрабіць гэта ў любы зручны час без чэргаў і ажыятажу
Прыватызаваць жыллё ці не — гэта добраахвотнае жаданне грамадзяніна. Неабходна ўлічваць, што пасля 1 ліпеня 2016 года непрыватызаваныя кватэры будуць пераведзены ў разрад жылых памяшканняў камерцыйнага карыстання.
Прыватызацыя ж дазваляе стаць поўнапраўным уладальнікам кватэры, дае магчымасць распараджацца гэтай нерухомасцю на сваё меркаванне (прадаць, падарыць, завяшчаць, пакінуць па спадчыне). Пры гэтым рынкавы кошт жылля значна перавышае ацэначны кошт кватэры пры прыватызацыі.
Ёсць пералік жылых памяшканняў, якія не падлягаюць прыватызацыі. У яго ўваходзяць: жыллё сацыяльнага, камерцыйнага карыстання (калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь); жылыя памяшканні ў інтэрнатах, а таксама якія знаходзяцца ў рэканструяваных або капітальна рамантаваных жылых дамах; у выпадку перапланіроўкі (пераабсталявання) кватэр пры правядзенні работ па рэканструкцыі (капітальным рамонце) дома на перыяд з моманту пачатку вытворчасці і да заканчэння работ і іншыя.
Калі ў кватэры ажыццёўлена самавольная перапланіроўка, якая не зацверджана ў парадку, устаноўленым артыкулам 17 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, будзе прынята рашэнне аб адмове ў прыватызацыі кватэры. У гэтым выпадку трэба звярнуцца ў РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» для выкліку тэхніка і складання ведамасці аб тэхнічных характарыстыках кватэры. Пасля чаго атрымаць узгадненне (дазвол) самавольнай перапланіроўкі ў адміністрацыі раёна горада. Калі адміністрацыя раёна адмовіла ў гэтым, жылое памяшканне павінна быць прыведзена наймальнікам у ранейшы стан.
Калі кватэра знаходзіцца ў доме жыллёва-будаўнічага кааператыва, яе прыватызаваць не трэба. Неабходна атрымаць даведку ў старшыні ЖСК аб тым, што пай выплачаны, і аформіць кватэру ў ўласнасць у РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры».
Асобныя катэгорыі грамадзян маюць права прыватызаваць кватэру з улікам ільгот, устаноўленых дзеючым заканадаўствам: Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы; ветэраны і інваліды Вялікай Айчыннай вайны, былыя непаўналетнія вязні; ветэраны і інваліды баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў; асобы, пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС; інваліды з дзяцінства, народжаныя да 1 ліпеня 1992 года.
Ваеннаслужачыя, якія маюць выслугу 20 каляндарных гадоў на ваеннай службе (без уліку перыядаў навучання ў вышэйшых навучальных установах), суддзі, пракурорскія работнікі маюць права на перадачу ва ўласнасць кватэры, прадастаўленай ім да 8 красавіка 2006 года, ва ўстаноўленым законам парадку, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 2008 года №195.
Вызначанай катэгорыі грамадзян, якія пражываюць у жылых памяшканнях камерцыйнага выкарыстання, раней службовых, прадастаўленых ім да 8 красавіка 2006 года і якія маюць на 31 сакавіка 2014 года права на набыццё гэтых жылых памяшканняў ва ўласнасць, прадастаўлена права на прыватызацыю на платнай аснове. Пры гэтым прыватызацыя такіх кватэр магчыма ў растэрміноўку на 20 гадоў пры ўмове ўнясення першапачатковага ўнёску не менш за 10 працэнтаў.
Калі кватэра знаходзіцца ў доме жыллёва-будаўнічага кааператыва, яе прыватызаваць не трэба.
З 1 красавіка 2014 года дзейнічае льгота на бязвыплатную перадачу ва ўласнасць займаемага жылога памяшкання, атрыманага ў выніку зносу домаўладання, які належыць грамадзяніну на праве ўласнасці ў сувязі з вымаем зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэб. Атрыманае гэтым грамадзянінам жылое памяшканне прыватызуецца бясплатна, у выпадку калі заканадаўствам, якое дзейнічала на момант зносу, не была прадугледжана выплата грашовай кампенсацыі за знесеныя жылы дом, пабудовы, збудаванні і насаджанні пры ім. А ў выпадку смерці гэтага грамадзяніна жылое памяшканне перадаецца бясплатна членам яго сям'і, якія атрымалі сумесна з ім жылое памяшканне і пражываюць у ім.
Пры прыватызацыі жылля можна выкарыстоўваць перарэгістраваныя іменныя чэкі
«Жыллё».Кошт набываемага жылля напрамую залежыць ад індэкса змянення кошту будаўніча-мантажных работ, які ўжываецца пры яго разліку. Пры гэтым індэкс павялічваецца штомесяц, і чым пазней грамадзянін звяртаецца па пытанні прыватызацыі, тым вышэй кошт прыватызуемай кватэры.
Для падачы заявы наймальнік дзяржаўнай кватэры і ўсе зарэгістраваныя саўналетнія члены яго сям'і павінны прыйсці з пашпартамі (на дзяцей да 14 гадоў мець пасведчанні аб нараджэнні), з дакументамі, якія пацвярджаюць права на льготы, чэкамі
«Жыллё» (пры наяўнасці) у аддзел па рабоце з насельніцтвам па заяўленчым прынцыпе «адно акно» Віцебскага гарвыканкама (вуліца Леніна, 32, кабінет №100). Гарвыканкам прыме рашэнне на працягу месяца.Тэрмін дзеяння рашэння аб прыватызацыі — 1 год. За гэты час неабходна натарыяльна аформіць дагавор куплі-продажу (дагавор прыватызацыі). Для гэтага натарыусу неабходна прадаставіць квітанцыю аб аплаце 10 працэнтаў ад сумы прыватызацыі. Пасля чаго дагавор неабходна зарэгістраваць у Віцебскім агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры і атрымаць рэгістрацыйнае пасведчанне і тэхнічны пашпарт.
Пры немагчымасці прыватызаваць кватэру за поўны кошт гэта можна зрабіць у растэрміноўку. Адразу аплачваецца 10 працэнтаў ад кошту кватэры, а астатнія 90 размяркоўваюцца роўнымі долямі на 40 гадоў (канкрэтны тэрмін грамадзянін вызначае самастойна — можна пагасіць доўг за 10 гадоў, а можна — за пяць), гэта значыць можна аплачваць і большай сумай штомесяц, але не менш за суму, вызначаную па растэрміноўцы. Прадастаўленая растэрміноўка не індэксуецца і не змяняецца. Па сутнасці, гэта беспрацэнтны крэдыт.
Марына АРЭШЧАНКА,
начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі гарвыканкама