Эстафэта агню «Полымя міру» прыбыла ў Віцебск
На сустрэчу з факеланосцамі – кіраўніком групы па аказанні паслуг УП «ВЕЛКАМ» Львом Каражавым і мэнэджарам ІПРА «Лукойл Беларусь» Вадзімам Старыковічам – сабраліся некалькі соцень работнікаў прадпрыемства. Са сцэны выступіў першы намеснік гендырэктара «Віцьбы» Уладзімір Сазон. Ён падкрэсліў сімвалічнасць моманту:
– Прадпрыемству аказана вялікі гонар стаць удзельнікам эстафеты агню «Полымя міру». Вельмі прыемна, што мы сустракаем яе ў год трыццацігоддзя фабрыкі.
У сваю чаргу факеланосцы пажадалі ўсім віцяблянам, каб спорт стаў неад'емнай часткай жыцця для іх. А таксама выказалі надзею на паспяховае выступленне беларускіх спартсменаў на II Еўрапейскіх гульнях.
Пасля гэтага са спецыяльнай лямпады былі запалены факелы эстафеты. З імі Леў Каражаў і Вадзім Старыковіч здзейснілі прабежку па тэрыторыі прадпрыемства.
– Больш за ўсё на гэтым мерапрыемстве мне запомнілася, напэўна, хваляванне, – сказала інжынер па падрыхтоўцы вытворчасці Вольга Рыбкіна. – Мы шмат рыхтаваліся да сустрэчы эстафеты. Атмасфера свята адчувалася задоўга да сённяшняга дня. Рады, што сталі часцінкай такой значнай спартыўнай падзеі, як II Еўрапейскія гульні.
Пасля кандытарскай фабрыкі «Віцьба» ўдзельнікі эстафеты агню «Полымя міру» адправіліся на СААА «Марко».