Эстафету агню «Полымя міру» II Еўрапейскіх гульняў прыме Браслаў 26 траўня
Факеланосцы вядомы ўрач-псіхатэрапеўт, кандыдат медыцынскіх навук, тэлевядучы Дзмітрый Сайкоў, начальнік аддзела па асвятленні дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь РУП «БЕЛТА» Уладзімір Матвееў, аранжыроўшчык, кампазітар, лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі Святаслаў Пазняк і старшыня грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя стральбы з лука» Сяргей Шчамялёў, перадаючы Агонь з рук у рукі, ад сэрца да сэрца прабягуць па ўсім горадзе.
У праграме сустрэча з выхаванцамі паруснай школы, плаванне на яхтах, наведванне Замкавай гары і гары Маяк, паказ удзельнікам эстафеты тэатралізаванай музычнай пастаноўкі аб заснаванні горада Браслава «Легенда пра князя Браса», урачыстая цырымонія сустрэчы факеланосцаў з насельніцтвам, іх узнагароджанне і перанос агню ў лямпадку.
З Браслава факеланосцы з «Полымем міру» адправяцца ў Мёры, дзе наведаюць рэспубліканскі заказнік «Ельня».