Эстонцы прапануюць пусціць па віцебскіх рэках баржы-гатэлі
24 верасня, Мінск /Андрэй Асфура - БЕЛТА/. Эстонскія інвестары выступілі з праектам, якім прадугледжана пераабсталяванне баржаў у дамы адпачынку. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра спорту і турызму Часлаў Шульга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Турыстычныя баржы эстонскія бізнесмены плануюць пусціць па рэках у Віцебскай вобласці. Праўда, пакуль гэта толькі праект, і канчатковага рашэння па ім яшчэ не прынята, адзначыў намеснік міністра.
У цэлым у найбліжэйшай будучыні будзе нададзена ўвага добраўпарадкаванню водных маршрутаў па Беларусі. Так, прадугледжваецца, што ў наступным годзе ад Турава да Мазыра пачне курсіраваць гасцінічны цеплаход. Акрамя таго, турыстычныя цеплаходы могуць з'явіцца ў Магілёве, Гомелі і Бабруйску. Плануецца таксама ўвесці ў строй новы цеплаход на Аўгустоўскім канале, паколькі дзеючае судна першапачаткова не было разлічана на перавозку турыстаў.
Усе цеплаходы плануецца стварыць на Пінскім суднабудаўнічым заводзе. "Праўда, калі нехта набудзе іх за мяжой, мы не супраць", - адзначыў Часлаў Шульга.-0-