ЭТАЛОН-ONLINE стаў даступны як дадатак для планшэтаў і смартфонаў на базе Android
Рэсурс ЭТАЛОН-ONLINE стаў даступны з дапамогай прыкладання для планшэтаў і смартфонаў на базе Android.
Распрацоўшчык – Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Прыкладанне забяспечвае доступ з мабільных прылад у любы час сутак да ўсяго масіву заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама дакументам судовай і правапрымяняльнай практыкі і карысна ўсім, каму неабходна афіцыйная, аператыўная і актуальная прававая інфармацыя, якая абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу па меры ўключэння дакументаў у эталонны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Знойдзеныя дакументы ў неабмежаванай колькасці можна захаваць на сваю прыладу (смартфон, планшэт) і працаваць з імі без наяўнасці доступу да сеткі Інтэрнэт, а абнаўленні дакументаў загрузіць, калі з'явіцца такая неабходнасць.
Доступ да тэкстаў кодэксаў Рэспублікі Беларусь (з усімі змяненнямі і дапаўненнямі) ажыццяўляецца бясплатна без рэгістрацыі.
Падрабязней пра магчымасці мабільнага прыкладання на сайце www.etalonline.by і ў Кіраўніцтве карыстальніка.
Спампаваць бясплатна мабільнае прыкладанне можна на Google play.
Прапановы па развіцці і ўдасканаленні мабільнага прыкладання ЭТАЛОН-ONLINE можна накіроўваць на e-mail: online@ncpi.gov.by