Этнаграфічны музей беларускага побыту і традыцый адкрыўся ў Гарадку
— Музейныя экспанаты дапамогуць нам весці патрыятычную працу з дзецьмі, выхоўваць у іх імкненне паглыбляць веды аб радзіме і ганарыцца таленавітымі землякамі, — сказаў дырэктар СШ №2 Уладзімір Кірылаў. — Таксама спадзяёмся, што некаторыя з школьнікаў захочуць стаць вучонымі, каб займацца даследчай дзейнасцю на аснове мясцовага матэрыялу.
У урачыстай цырымоніі адкрыцця музея ўдзельнічалі старшыня абласнога савета дэпутатаў Уладзімір Тэрэнцьеў, начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму аблвыканкама Дзмітрый Хома і старшыня Гарадоцкага райвыканкама Пётр Карабач. Гасцей і вучняў сустрэлі прадстаўнікі віцебскага ваенна-гістарычнага клуба «Патэнцыял», якія аднавілі карціну жыцця людзей шмат стагоддзяў таму. Затым дзеці з задавальненнем назіралі, як майстры выраблялі вырабы з саламы, гліны і тканін, слухалі народныя песні. Далей усе ахвотныя пазнаёміліся з новай экспазіцыяй.
— З'яўленне этнаграфічнага музея — значная падзея для Гарадку, — падкрэсліў Уладзімір Тэрэнцьеў. — Тут шмат майстроў, якія вядомыя далёка за межамі малой радзімы, і неабходна, каб падрастаючае пакаленне пераймала ў іх любоў да гісторыі і жаданне захаваць культурную спадчыну.
Эдуард Каралевіч. Фота Дзмітрыя ОСІПАВА. «Віцебскія весці».