Яўген Еўтушэнка напісаў для Раймонда Паўлса дзве песні прама на «Славянскім базары ў Віцебску».
12 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Яўген Еўтушэнка прама на "Славянскім базары ў Віцебску" напісаў для Райманда Паўлса дзве песні, падзяліўся ён сакрэтам з журналістамі на "Зорнай гадзіне" ў прэс-цэнтры вядомага фестывалю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Віцебскі фестываль зноў злучыў двух старых сяброў - Яўгена Еўтушэнку і Райманда Паўлса. Некалькі вечароў, праведзеных разам, цалкам магчыма, неўзабаве падораць новыя гіты. Журналістам пашанцавала першымі, нават раней за маэстра, пачуць выдатныя вершы, у якіх ёсць такія радкі: "Можна ўсё яшчэ выратаваць, калі жывыя Богам".-0-