Еўразійская эканамічная камісія правядзе ў Віцебску міжнародную канферэнцыю
Еўразійская эканамічная камісія ў рамках адвакацыі канкурэнцыі з мэтай забеспячэння роўных умоў доступу на таварныя рынкі Адзінай эканамічнай прасторы 13-14 лістапада бягучага года ў г. Віцебску (Рэспубліка Беларусь) праводзіць міжнародную канферэнцыю на тэму «Прававыя аспекты забеспячэння роўных умоў канкурэнцыі на таварных рынках у розных галінах эканомікі».
На канферэнцыі будуць разгледжаны пытанні канкурэнтнай палітыкі, якая забяспечвае роўныя ўмовы канкурэнцыі і свабоднае перамяшчэнне тавараў на трансгранічных таварных рынках ЕЭП, пытанні дзяржаўных закупак, асноўныя палажэнні Мадэльнага закона «Аб канкурэнцыі», прынятага кіраўнікамі дзяржаў Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі 24 кастрычніка 2013 года, які змяшчае нормы, накіраваныя на абарону ўнутранага рынку, падтрымку бізнесу і вытворцаў, прасоўванне тавараў на рынкі іншых дзяржаў, эканомію бюджэтных сродкаў пры дзяржзакупках, а таксама аналіз стану канкурэнцыі на трансгранічных таварных рынках (міжнародных чыгуначных перавозках, электраэнергіі, паслугах міжнароднай сувязі (роўмінгу), прадуктах харчавання, нафтапрадуктах, фасфатнай сыравіне, грузавых аўтамабілях і запасных частках), выкананне забаронаў на несумленную канкурэнцыю, антыканкурэнтныя пагадненні, злоўжыванне дамінуючым становішчам, пытанні паралельнага імпарту, зняцце бар'ераў ва ўзаемным гандлі, недыскрымінацыйны доступ гаспадарчых суб'ектаў да таварных рынкаў краін ЕЭП, гарманізацыю і ўдасканаленне канкурэнтнага нацыянальнага заканадаўства і іншыя.
На міжнародную канферэнцыю запрошаны прадстаўнікі дзяржаўных органаў дзяржаў-членаў Адзінай эканамічнай прасторы, дэпутаты парламентаў Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі навуковых колаў, бізнес-супольнасці, а таксама канкурэнтных ведамстваў краін-членаў СНД.
Запрашаем прыняць удзел у абмеркаванні актуальных пытанняў канкурэнтнай палітыкі, а таксама чакаем прапановы па абмеркаванні і вырашэнні канкрэтных праблем.
Заяўку на ўдзел і свае прапановы просім накіроўваць на эл. адрасы:
Даведачная інфармацыя
Месца правядзення канферэнцыі
: г. Віцебск, вул. Гогаля, 6, зала пасяджэння для правядзення сесіі абласнога савета.Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі:
13 лістапада 2014 г.
з 10:30 да 11:00.Пачатак канферэнцыі а 11:00.
Скончыцца а 16:30.
Удзел у канферэнцыі бясплатны.
Кантакты:
+7 (985) 967-77-72 Курыльчык Аляксандр Фёдаравіч
+7(495) 669-24-00 дад.54-23 Абраменка Алеся Мікалаеўна