Еўрапейскі тыдзень мабільнасці стартаваў у Віцебску
Плануецца правядзенне адкрытага дыялогу, дзе абмяркуюць плюсы і мінусы грамадскага транспарту. Крэатыўных школьнікаў і іх бацькоў 21 верасня запрашаюць наведаць сцэнічную пляцоўку школы мастацтваў «Маладзік»: тут адбудзецца конкурс плакатаў і спаборніцтвы на веданне правілаў дарожнага руху. А у суботу у 10.00 аматарам двухколавага транспарту можна далучыцца да велакросу «Дыхаць свежым паветрам – гэта крута!», маршрут якога пройдзе па тэрыторыі Першамайскага раёна Віцебска.
ДАСПРАВАЧКА «ВВ»: З 2002 года ў межах Еўрапейскага тыдня мабільнасці праводзяцца розныя мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне здароўя і якасці жыцця праз прасоўванне ідэі карыстання экалагічным транспартам. Таксама дадзеная кампанія папулярызуе новыя тэхналогіі па паляпшэнні урбаністычнай прасторы, у тым ліку развіццё інфраструктуры для аматараў велапрагулак. Такім чынам чалавек можа выбіраць больш чыстыя віды транспарту, што станоўча паўплывае на якасць гарадскога паветра.