Факсімільнае выданне Полацкага Евангелля выдавецтва Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата ўдастоена Гран-пры 53-га нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі».

Факсимиле Полоцкого Евангелия издательства Белорусского Экзархата Московского Патриархата удостоено Гран-при 53-го национального конкурса «Искусство книги»

Полацкае Евангелле — унікальны найстаражытнейшы помнік славянскага пісьменства. Арыгінал святыні, вывезены з Полацка яшчэ ў XVI стагоддзі, захоўваецца ў Расіі. Як паведамляе Беларускі праваслаўны інфармацыйны партал, выпуск факсімільнага выдання — вынік сумеснай працы выдавецтва Беларускага Экзархата, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама Расійскай дзяржаўнай і нацыянальнай бібліятэк.

У цэлым 31 выдавецтва прадставіла на конкурс 134 выдатныя ўзоры кніжнага мастацтва. Сярод іх і праекты, задуманыя і ажыццёўленыя ў Віцебску, яны ўвайшлі ў лік лепшых. У прыватнасці, дыпломам першай ступені Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2014» у тэматычнай намінацыі «Арт-кніга» ўзнагароджана Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама за падрыхтоўку навукова-папулярнага выдання «Мастацтва insita: з гісторыі правядзення выставак непрафесійнага мастацтва». Нагадаем, у пачатку года ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці прайшла прэзентацыя гэтай першай энцыклапедыі наіўнага мастацтва з удзелам яе складальніка мастацтвазнаўцы Людмілы Вакар.

Дыплома першай ступені ў намінацыі «Эўрыка» ўдастоена таксама кніга Людмілы Хмяльніцкай «Прагулка са старой картай: нарыс гісторыі Віцебска пачатку XX стагоддзя», для выдання якой былі аб'яднаны намаганні Музея Марка Шагала, Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці і Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Кніга вытрымала два выданні.

Наталля Крупіца, "Віцьбічы"