Выяўлены факты фальсіфікацыі міліцыянтамі матэрыялаў па крымінальных справах у Віцебскай вобласці
21 чэрвеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Факты фальсіфікацыі матэрыялаў супрацоўнікамі органаў унутраных спраў пры расследаванні крымінальных спраў, звязаных са злачынствамі ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў, выяўлены ў Віцебскай вобласці. Аб гэтым паведаміў пракурор вобласці Генадзь Дыско сёння на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Злачынствы выяўлены супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Цяпер праводзіцца комплекс аператыўных і следчых мерапрыемстваў па высвятленні ўсіх абставін незаконнай дзейнасці службовых асоб органаў унутраных спраў, а таксама ўстанаўліваюцца пацярпелыя, дадаў Генадзь Дыско.-0-