"Фарынаўская марка" збірае сяброў у Полацкім раёне
Свята "Фарінаўская марка" для людзей усіх узростаў пройдзе ў Полацкім раёне, паведамілі ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.
Мерапрыемства адбудзецца 10 жніўня ў вёсцы Фарынава з насельніцтвам каля 3 тыс. чалавек. Open air уключае цэлы шэраг блокаў, арыентаваных на розныя ўзроставыя катэгорыі, а таму карыстаецца нязменнай папулярнасцю як у мясцовых жыхароў, так і ў гасцей населенага пункта.
Канцэрт "Жыві і квітней, любімы край!" адкрые свята. А далей кожны з лёгкасцю зможа знайсці забаву на ўласны густ. Аматараў спорту і здаровага ладу жыцця чакае на старт эстафета "Бега-вела-кампот".
Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца ўсе ахвотныя, галоўнае – прыхапіць з сабой самакат, ровар ці ролікі. У супер-конкурсе "Тая самая бабуля" будуць спаборнічаць самыя эрудаваныя, спартыўныя, стыльныя, музычныя і творчыя дамы вёскі Фарынава катэгорыі 50+. Канкуранткам трэба будзе на хуткасць разгадваць крыжаванкі, прадэманстраваць уменне карыстацца інтэрнэтам і пераадолець шэраг іншых выпрабаванняў, па выніках якіх журы вызначыць і ўзнагародзіць галоўную пераможцу.
Метадам народнага галасавання госці свята выберуць "Залаты голас Фарынава" з дзясяткі ўдзельнікаў музычнага спаборніцтва. Канкуранты выканаюць па адной любой на іх выбар кампазіцыі, а галасаванне пройдзе адразу пасля выступленняў у адкрытым фармаце. Рэгістравацца на гэтыя конкурсы неабходна загадзя, папярэджваюць арганізатары. Шмат весялосці чакае і моладзь: ім на свяце прапануюць праверыць свае сілы і маладзецкую адвагу ў спаборніцтве "Кёрлінг з тазамі" і прайсці паласу перашкод. Блок пацешных эстафет і конкурсаў для бацькоў з дзецьмі рыхтуе Фарынаўскі яслі-сад. Завершыцца свята вечарынай "У стылі Холі" і дыскатэкай.