Фестываль "Дняпроўскія зоры" у Воршы атрымае фінансаванне Саюзнай дзяржавы

Фестываль "Дняпроўскія зоры" будзе фінансавацца з саюзнага бюджэту. Пра гэта паведаміла сёння на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бюджэце і фінансах намеснік старшыні Людміла Дабрыніна.

У мінулым годзе ў сакавіку аналагічнае пасяджэнне па пытанні рэгіянальнага супрацоўніцтва прайшло ў Оршы. Тады камісіі паступілі прапановы аб фінансаванні з бюджэту Саюзнай дзяржавы шэрагу праектаў, у тым ліку фестывалю "Дняпроўскія зоры".

– Прынята рашэнне аб яго фінансаванні. На правядзенне форуму ў 2019 годзе з бюджэту Саюзнай дзяржавы будзе выдзелена 3,5 млн расійскіх рублёў, – сказала Людміла Дабрыніна.

– Усе прапановы, якія паступаюць у камісію, уважліва разглядаюцца, а найбольш актуальныя знаходзяць падтрымку, – дадала намеснік старшыні камісіі.

Як адзначылі ў Аршанскім райвыканкаме, фестываль "Дняпроўскія зоры" закліканы аб'яднаць творчую моладзь Оршы і Смаленска, паміж якімі ўжо даўно ўстаноўлены цесныя партнёрскія адносіны па розных напрамках супрацоўніцтва. Культурнае мерапрыемства гарадоў плануюць праводзіць па чарзе. Першай у 2019 годзе яго мае намер прыняць Орша.

БЕЛТА.