Фестываль «Гарадоцкі Парнас» пройдзе ў Гарадку 5 чэрвеня

Гэты форум з'яўляецца маштабным брэндавым мерапрыемствам раёна, праводзіцца ў гонар паэта-земляка Канстанціна Вераніцына - аўтара беларускага твора «Тарас на Парнасе».

У гэтым годзе ўпершыню адбудзецца ўручэнне прэміі «Зямляк года», заснаванай райвыканкамам.

Упершыню адбудзецца конкурс «Уладар лесу», бо менавіта з лесам была звязана прафесійная дзейнасць галоўнага героя паэмы «Тарас на Парнасе».

Традыцыйна пройдзе раённы конкурс сярод народных майстроў «Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?».

Каманды працоўных калектываў будуць спаборнічаць у варцы юшкі ў конкурсе «Юшка для Тараса».

Самыя спрытныя і спартыўныя ўдзельнікі фестывалю пройдуць паласу перашкод на інтэрактыўнай пляцоўцы «Тарасавы забегі».

У межах свята будзе працаваць паэтычная пляцоўка «Вераніцынская зорка».