Фестываль «Японская восень» пройдзе ў Віцебску

Фестиваль «Японская осень» пройдет в Витебске

Горад на Дзвіне ўключаны ў праграму фестывалю «Японская восень у Беларусі». У межах гэтага праекта, які праходзіць трэці год, упершыню ў абласной філармоніі 26 лістапада адбудзецца канцэрт японскай фартэпіяннай музыкі. Яе прадставіць кампазітар і піяніст Тэмпэй Накамура.

Тэмпэй Накамура вучыўся музыцы ў Осакскім універсітэце мастацтваў, а затым у Нью-Ёрку. Выступаў з сольным канцэртам на адной з самых прэстыжных канцэртных пляцовак свету – Карнегі-холе ў Нью-Ёрку, шмат гастралюе па Еўропе, выпусціў тры альбомы. Асобны праект піяніста – «Тайное канцэртнае турнэ», з якім ён адпраўляецца глыбока ў горы японскага паўвострава Кіі, вядомага сваёй шматвяковай гісторыяй.

Як патлумачылі арганізатары канцэрта госця з краіны ўзыходзячага сонца, у праграму ўключаны творы, створаныя пад уражаннем падарожжаў па Японіі і іншых краінах. Тэмпэй Накамура для напісання музыкі выкарыстоўвае розныя стылі, але грунтуецца на класічных японскіх матывах.

Таццяна Пастэрнак, «Віцебскія весці».