Фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь» пачаўся ў Віцебску

Фестиваль православной культуры «Кладезь» начался в Витебске

Нямала гараджан у гэты дзень наведалі праваслаўную выставу-кірмаш. Тут жа ўсе вернікі змаглі дакрануцца да вядомай у праваслаўным свеце святыні — абраза цудатворца Панцеляймона з часцінкамі мошчаў святых апосталаў Пятра і Паўла.

— Фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь» праводзіцца ў Беларусі з 2008 года, — распавяла нашаму карэспандэнту адна з яго арганізатараў Таццяна Ціханава. — Ідэя праекта належыць Свята-Елісавецінскаму жаночаму манастыру і Сястрыцтву ў гонар прападобнамучаніцы Вялікай Княгіні Елісаветы (г. Мінск). За гэты час мы пабывалі больш чым у пяцідзесяці гарадах Беларусі.

«

Кладезь» праводзіць сустрэчы па розных напрамках (усяго дваццаць чатыры праекты), найважнейшымі з якіх з'яўляюцца: «Дабрае кіно», «Не пакінем вас сіротамі», прэзентацыі народнага лялечнага тэатра «Батлейка» для самых юных гледачоў, «Беларуская хатка», дзякуючы якой людзі могуць даведацца пра старадаўні ўклад жыцця беларускай сям'і і хрысціянскія сямейныя каштоўнасці ў выхаванні дзяцей.

Андрэй ЗАХАРОВ, "Віцьбічы"