Фестываль "Студэнцкая вясна" аб'яднае творчую моладзь Віцебскай вобласці
19 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Фестываль "Студэнцкая вясна" з 21 па 23 красавіка аб'яднае творчую моладзь усіх ВНУ Віцебскай вобласці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Людміла Капранава.
Любімае студэнцкай моладдзю Віцебска мерапрыемства адбудзецца ў 21-ы раз. Сёлета канцэртныя праграмы "Студэнцкай вясны-2010" пройдуць пад назвай "Калі вясна прыйдзе". "Знак прыпынку ў канцы ўдзельнікі паставяць на сваё меркаванне. Гэта дазволіць ім зрабіць сваё выступленне больш яркім і цікавым", - адзначыла Людміла Капранава.
Традыцыйна ў рамках фестывалю каманды студэнтаў, якія прадстаўляюць вышэйшыя навучальныя ўстановы рэгіёну, будуць жартаваць, спяваць і танцаваць, раскрываючы свае творчыя таленты. Акрамя таго, упершыню адбудзецца конкурс відэавізітовак ВНУ. Завершыцца фестываль гала-канцэртам, які ўключае ў сябе самыя яркія нумары двух конкурсных дзён. Пераможцы "Студэнцкай вясны-2010" будуць узнагароджаны прызамі і дыпломамі, а самыя актыўныя гледачы фестывалю атрымаюць памятныя падарункі.
Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца аддзел па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама і Віцебскі абласны камітэт БРСМ.-0-