Фестывальныя аб'екты Віцебска гатовыя да правядзення "Славянскага базару" - МНС
30 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Фестывальныя аб'екты Віцебска гатовыя да правядзення мерапрыемстваў і сустрэчы гасцей "Славянскага базару", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
Праверка па выкананні мер пажарнай бяспекі на аб'ектах абласнога цэнтра, задзейнічаных у правядзенні міжнароднага фестывалю мастацтваў, праходзіла ў пачатку месяца. У ходзе яе супрацоўнікі МНС абследавалі звыш 60 аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей, у тым ліку чыгуначны вакзал, Летні амфітэатр, музеі, гасцініцы, інтэрнаты, кафэ і рэстараны горада. Для забеспячэння пажарнай бяспекі кіраўнікі многіх прадпрыемстваў і арганізацый загадзя паклапаціліся аб выкананні ўстаноўленых нормаў. Разам з тым па выніках праверкі было выяўлена звыш 300 парушэнняў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты шэраг кіраўнікоў. У цяперашні час практычна ўсе парушэнні ўстаранены. Аднак кантрольныя праверкі па выкананні прадпісанняў інспектараў дзяржаўнага пажарнага нагляду будуць праводзіцца аж да пачатку "Славянскага базару".
Марына Фандо таксама адзначыла, што для забеспячэння пажарнай бяспекі ў месцах размяшчэння і пражывання ўдзельнікаў фестывалю на час форуму будзе арганізавана кругласутачнае дзяжурства работнікаў МНС. Акрамя таго, аб мерах пажарнай бяспекі ўжо праінструктаваны 1,3 тыс. работнікаў розных аб'ектаў.-0-