Філіял кафедры правазнаўства «МИТСО» з'явіцца на базе Віцебскага бізнес-цэнтра

Филиал кафедры правоведения "МИТСО" появится на базе Витебского бизнес-центра

Віцебскі філіял Міжнароднага ўніверсітэта "МИТСО" створыць філіял кафедры правазнаўства на базе ААТ "Віцебскі бізнес-цэнтр", паведаміла загадчыца кафедры Таццяна Іванова.

Віцебскі філіял Міжнароднага ўніверсітэта "МИТСО" створыць філіял кафедры правазнаўства на базе ААТ "Віцебскі бізнес-цэнтр", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца кафедры Таццяна Іванова.

"На працягу паўгода мы вялі падрыхтоўчую працу, а цяпер выйшлі на абмеркаванне канкрэтнага плана супрацоўніцтва. Па сутнасці мы ствараем вучэбна-навуковае падраздзяленне кафедры, дзейнасць якога накіравана ў першую чаргу на ўзмацненне ролі практыкі ў навучанні, укараненне вынікаў даследаванняў студэнтаў і выкладчыкаў у правапрымяняльны працэс. Спадзяемся, што цэнтр будзе прапаноўваць актуальныя тэмы курсавых і дыпломных работ", - растлумачыла Таццяна Іванова.

Сёння ва ўніверсітэце адбудзецца круглы стол з удзелам прадстаўнікоў камітэта эканомікі аблвыканкама, бізнес-супольнасці, грамадскіх арганізацый, па выніках якога дырэктар філіяла МИТСО Аляксандр Дзядзінкін і дырэктар ААТ "Віцебскі бізнес цэнтр" Леанід Шур падпішуць дагавор аб стварэнні філіяла кафедры.

Таксама падчас сустрэчы Леанід Шур раскажа аб выніках дзелавога візіту ў Эстонію ў лютым і аб праекце "Партал у бізнес". Студэнтаў віцебскага МИТСО пазнаёмяць з сучаснымі магчымасцямі выгаднага інвеставання іх ведаў, навыкаў і талентаў. Адзін з варыянтаў: у Год моладзі многія перспектыўныя ініцыятывы юных талентаў знойдуць падтрымку дзякуючы рэспубліканскаму праекту "100 ідэй для Беларусі" і актывізацыі моладзевага стартап-руху.

Кацярына Князева