Фінал абласнога турніру "Кажаны мяч" сярод дзяцей і падлеткаў стартаваў у Навалукомлі
21 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Навалукомлі сёння стартаваў фінал абласных спаборніцтваў па футболе сярод дзяцей і падлеткаў "Скураны мяч", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.
Першымі ў барацьбу ўступілі каманды малодшай узроставай групы (11-12 гадоў) з Віцебска, Дубровенскага, Гарадоцкага, Мёрскага, Пастаўскага і Лепельскага раёнаў. Пераможцы ў гэтай катэгорыі будуць названы 23 мая.
Фінальныя спаборніцтвы ў старэйшай групе (13-14 гадоў) пройдуць у Віцебску 28-30 мая. Тут за званне наймацнейшых будуць змагацца прадстаўнікі Лепельскага, Віцебскага, Верхнядзвінскага, Шаркаўшчынскага, Дубровенскага раёнаў і абласнога цэнтра.
На цырымоніях узнагароджання пераможцаў спецыяльнымі прызамі ў кожнай групе таксама будуць адзначаны лепшыя брамнікі, абаронцы, нападнікі і бамбардзіры.
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай умацавання здароўя дзяцей, уцягвання іх у заняткі фізічнай культурай і спортам і выяўлення наймацнейшых дзіцячых аматарскіх футбольых каманд. Арганізатарамі турніру выступаюць упраўленне адукацыі, аддзел па справах моладзі і ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама, Віцебскі абласны камітэт БРСМ.-0-