Фінал рэспубліканскіх алімпіяд па асобных прадметах пройдзе на Віцебшчыне

Финал республиканских олимпиад по отдельным предметам пройдет на Витебщине

Завершыўся трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у якім прынялі ўдзел 1022 навучэнцы. 459 з іх узнагароджаны дыпломамі розных катэгорый.

Як паведамілі ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама, пачынаючы з першага этапу, у алімпіядным руху ўдзельнічалі больш за 41 тысячу школьнікаў і навучэнцаў ПТВ і сярэдніх спецыяльных устаноў Віцебшчыны. Спаборніцтвы праходзілі па 17 прадметах, сёлета ўпершыню — па кітайскай мове.

Па выніках абласнога этапу больш за ўсё дыпломаў атрымалі навучэнцы Першамайскага (103) і Кастрычніцкага (86) раёнаў Віцебска. 51 пераможца з Наваполацка і 56 з Полацкага раёна. Ва ўпраўленні адукацыі таксама адзначылі высокія вынікі Сенненскага, Глыбоцкага, Чашніцкага, Пастаўскага і Браслаўскага раёнаў. Сярод навучальных устаноў лепшыя вынікі традыцыйна дэманструюць віцебскія гімназіі №№1 і 8 і полацкія №№1 і 2.

Чацвёрты (заключны) этап алімпіяды пройдзе з 23 па 27 сакавіка. Віцебск будзе прымаць знаўцаў хіміі і біялогіі, а Полацк — грамадазнаўства і гісторыі.

Дарэчы, летась на заключным этапе алімпіяды каманда нашай вобласці атрымала 91 дыплом і 15 падзячных водгукаў.

Навучэнцы паказалі выдатныя веды беларускай мовы, заваяваўшы 13 дыпломаў з 16 магчымых. Акрамя таго, 11-класніца Барбара Кускова з віцебскай гімназіі №1 (настаўнік Вераніка Лакціна) удастоена бронзавага медаля на 26-й Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы, якая праходзіла ў Тайвані.

Аляксандр Кутынко, "Віцебскія весці"