Фінал рэспубліканскага фестывалю «Арт-вакацыі» ў Воршы сабраў каля 40 каманд з усёй Беларусі

Финал республиканского фестиваля «Арт-вакацыі» в Орше собрал около 40 команд со всей Беларуси
Больш за два дзясяткі напрамкаў творчасці, парадку 40 калектываў і юных артыстаў – цэлы зорнапад талентаў з усёй Беларусі сустракала сёння маладзёжная сталіца краіны – Орша. У фінале рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі» ззялі лепшыя з лепшых па выніках усіх этапаў конкурсу.

Усяго, па словах намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі, начальніка ўпраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Беларусі Таццяны Сіманоўскай, у праекце прыняло ўдзел 266 устаноў, 17 тыс. навучэнцаў, больш за паўтары тысячы творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў.

Адметна, што сёлета на гала-канцэрце як ніколі запальвалі юнакі. Яны задавалі тон як на маладзёжнай тусоўцы, якая прайшла напярэдадні фінальнага дня, так і на галоўнай пляцоўцы «Арт-вакацый». Прычым маладыя людзі прадстаўлялі зусім не ўстановы, звязаныя з творчасцю, а гэта сельскагаспадарчыя, станкаінструментальныя, машынабудаўнічыя каледжы і ліцэі.

– «Арт-вакацыі» – гэта эксперыментальны адукацыйны праект, які накіраваны на развіццё мастацка-эстэтычнай, вакальна-інструментальнай творчасці, – сказала Таццяна Сіманоўская. – Кожны рэгіён дэлегаваў самых крэатыўных рабят.

Невыпадкова «Арт-вакацыі – 2019» прайшлі пад дэвізам «Творчасць моладзі – слова будучыні».

– Такія мерапрыемствы – гэта імідж вобласці, магчымасць прадэманстраваць сябе, свой патэнцыял. Паказаць, што рэгіён развіваецца, падзяліцца вопытам, паглядзець на іншых, – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома. – Установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі набываюць тэхніку і абсталяванне, ствараюцца рэсурсныя цэнтры. І ў рамках той працы, якая праводзіцца сёння ў краіне і вобласці, вельмі важна, што пляцоўкай для маштабных мерапрыемстваў становіцца Орша.

Па выніках правядзення Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі ”АРТ-вакацыі – 2019“ спецыяльнымі дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

- За плённую працу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні і эфектыўнае ўкараненне інавацыйных форм мастацкай творчасці моладзі спецыяльным дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваецца Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама (начальнік Сонгін Аляксандр Генрыхавіч)

- За плённую дзейнасць па ўкараненні інавацыйных падыходаў і эфектыўных форм папулярызацыі рабочых прафесій сродкамі мастацкай творчасці спецыяльным дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваецца Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама (начальнік Апраніч Таццяна Валянцінаўна)

- За вялікі ўклад у арганізацыю і правядзенне на высокім узроўні мерапрыемстваў фіналу рэспубліканскага фестывалю дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваецца Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама (начальнік Хома Дзмітрый Леанідавіч)

- За вялікі ўклад у эстэтычнае выхаванне, захаванне традыцый і папулярызацыю дасягненняў мастацкай творчасці навучэнскай моладзі спецыяльным дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваецца установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж» (дырэктар Бахановіч Алег Адамавіч)

- За вялікі ўклад у эстэтычнае выхаванне, захаванне традыцый і развіццё масавых формаў мастацкай творчасці навучэнскай моладзі спецыяльным дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваецца установа адукацыі «Дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж хлебапячэння» (дырэктар Басалыга Уладзімір Іванавіч)

- За эфектыўнае ўкараненне інавацыйных формаў мастацка-эстэтычнага выхавання, шматгадовую выніковую дзейнасць па развіцці сучасных напрамкаў маладзёжнай творчасці спецыяльным дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваецца Харэаграфічны калектыў «Жажда» (кіраўнік Шаўцоў Юрый Уладзіміравіч) і УА «Рагачоўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў»

- За шматгадовую выніковую дзейнасць па грамадзянска-патрыятычным выхаванні, укараненне сучасных падыходаў да фарміравання цікавасці навучэнскай моладзі да гісторыі і культуры Беларусі спецыяльным дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваецца Народны вакальны ансамбль «Вясна» (кіраўнік Шыбуняева Таццяна Ігараўна) Полацкі каледж установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава»

дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

- За шматгадовую плённую працу па захаванні і папулярызацыі дасягненняў аматарскай творчасці навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, развіцці масавых формаў мастацкай творчасці моладзі дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваецца Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Брэсцкі абласны цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці» (дырэктар Валявач Таццяна Пятроўна)

- За шматгадовую плённую працу па захаванні і папулярызацыі дасягненняў аматарскай творчасці навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, выяўленні і падтрымцы творчых навацый моладзі дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваецца Дзяржаўная ўстанова «Гомельскі абласны Дом навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі» (дырэктар Кузьміцкая Ірына Аляксееўна)

"Віцебскія весці".