Фінал VIII Фестывалю песні органаў пагранічнай службы Беларусі «Галасы мяжы» пройдзе 19-20 чэрвеня

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заключны этап VIII Фестывалю песні органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь "Галасы мяжы", прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пройдзе 19-20 чэрвеня ў раённым Доме культуры горада Паставы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі. Па традыцыі ў конкурсе возьмуць удзел вайскоўцы і грамадзянскі персанал злучэнняў і частак органаў пагранічнай службы, курсанты пагранічнай факультэта Ваеннай акадэміі Беларусі, а таксама члены сем'яў – пераможцы першага этапу. Артыстызм і выканальніцкае майстэрства ўдзельнікаў фестывалю, якія выступяць у намінацыях "саліст-вакаліст", "аўтарская песня", "вакальна-інструментальныя ансамблі і вакальныя групы", вызначыць журы на чале з кампазітарам Алегам Елісеенкавым. На другі дзень фестывалю запланаваны плац-канцэрт Узорна-паказальнага аркестра органаў пагранічнай службы, узнагароджанне пераможцаў, а таксама гала-канцэрт удзельнікаў фестывалю. Фінал фестывалю традыцыйна праводзіцца ў гарадах, у якіх дыслакуюцца пагранічныя часткі. Так, пачынаючы з 2000 года, заключныя этапы фестывалю праводзіліся ў Брэсце, Пінску, Смаргоні, Полацку, Гомелі, Гродне і Лідзе. Заснавальнікамі фестывалю песні "Галасы мяжы", які праводзіцца адзін раз на два гады, з'яўляюцца Дзяржпагранкамітэт і Міністэрства адукацыі Беларусі.-0-