Фіналісты абласнога конкурсу "Выратавальнікі вачыма дзяцей" вызначыліся ў Віцебску

8 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Фіналісты абласнога конкурсу "Выратавальнікі вачыма дзяцей" вызначыліся ў Віцебску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо. Конкурс праводзіўся на працягу лютага-сакавіка ў узроставых групах ад 5 да 11 гадоў і ад 12 да 16 гадоў, такім чынам паўдзельнічаць маглі ўсе ахвотныя рабяты. Сваю фантазію і творчы патэнцыял ім прапаноўвалася ажыццявіць у намінацыях "Плакат", "Малюнак", "Вырабы", "Мадэль пажарнай тэхнікі", "Мяккая цацка" і "Лагатып". Лепшыя 18 твораў дзіцячай творчасці ад кожнага горада і раёна, якія прайшлі першы конкурсны тур, былі прадстаўлены на абласны агляд. Работы павінны былі адлюстроўваць розныя напрамкі дзейнасці ратавальнікаў. Многія ўдзельнікі закраналі тэму выратавання дзяцей з агню і вады, палаючых лясоў. Традыцыйна моцныя работы былі заяўлены з Лепельскага раёна, Віцебска, іншых рэгіёнаў вобласці. Членам журы давялося пастарацца, каб выбраць з іх найбольш яркія і незвычайныя. Так, напрыклад, роспіс па батыку з элементамі дэкору керамікай дзвюх 13-гадовых віцяблянак настолькі ўразіла конкурсную камісію, што гэту работу ўключылі ў лік прызёраў адразу пасля гарадскога конкурсу без праходжання абласнога этапу. Па 10 лепшых работ абласнога тура ў кожнай намінацыі будзе прадстаўлена на рэспубліканскім конкурсе, вынікі якога падвядуць 17 красавіка ў Мінску. -0-