Фінальны акорд XVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прагучыць сёння
16 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Фінальны акорд XVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прагучыць сёння ў Летнім амфітэатры. Урачыстае закрыццё фестывалю адбудзецца познім вечарам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У заключным канцэрце возьмуць удзел папулярныя артысты беларускай, расійскай, украінскай, малдаўскай эстрады. Вакальныя нумары ў выкананні Іосіфа Кабзона, Анжалікі Агурбаш, Ірыны Дарафеевай, Кіма Брэйтбурга, Дзіяны Гурцкай, Барыса Маісеева, Надзеі Кадышавай будуць чаргавацца з разнажанравымі харэаграфічнымі кампазіцыямі. Ансамблі "Песняры", "Самацветы", арт-група "Хор Турецкага" заспяваюць для "Славянскага базару". На сцэну амфітэатра выйдуць і ўладальнікі Гран-пры дарослага і дзіцячага конкурсаў выканаўцаў. XVIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" сабраў больш за 5 тыс. гасцей з 33 краін. Упершыню ў фестывалі прыняў удзел прадстаўнік Бразіліі. -0-