Фінансаванне дзіцячых садкоў у Віцебску будзе ажыццяўляцца па новай схеме
Нармативнае фінансаванне сёлета будзе прадугледжана для дзіцячых садкоў у Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Лідскім, Слонімскім і Салігорскім раёнах, а таксама ў Першамайскім раёне сталіцы. Гэта значыць, што будзе ўстаноўлены прынцып «грошы ідуць за навучэнцам», які прадугледжвае выдзяленне сродкаў з бюджэту ў залежнасці ад таго, колькі менавіта дзяцей навучаюцца ў той ці іншай установе дашкольнай адукацыі.
Урад таксама вызначыў базавы нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на навучанне і выхаванне аднаго выхаванца ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Для выхаванцаў дзіцячых садкоў у гарадах, пасёлкам гарадскога тыпу ён складае BYN 1943,65 у год, у сельскіх населеных пунктах – BYN 2423,08 у год.
Мінадукацыі трэба да 1 лютага 2020 года перадаць у Савет Міністраў справаздачу аб выніках пілотнага праекта.