Фінансавая міліцыя спыніла вываз з Беларусі металалому больш чым на Br300 млн.

5 чэрвеня, Верхнядзвінск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Фінансавая міліцыя спыніла спробу незаконнага вывазу з Беларусі ў Расійскай Федэрацыі лому і адходаў каляровага і чорнага металу больш чым на Br300 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па адпрацоўцы раней атрыманай інфармацыі на аўтадарозе Брэст - Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Віцебскай вобласці работнікамі Аршанскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Віцебскай вобласці быў затрыманы аўтамабіль з прычэпам, які належыць юрыдычнай асобе са Смаленска, пад кіраваннем жыхара Мінскай вобласці. На гэтым аўтамабілі вывозіліся з Беларусі ў Расію амаль 27,3 т лому і адходаў каляровых металаў на суму Br270,5 млн. У выніку яшчэ адной аперацыі на гэтым жа ўчастку дарогі быў затрыманы іншы аўтамабіль, які належыць той жа смаленскай кампаніі, пад кіраваннем іншага жыхара Мінскай вобласці. На гэтай машыне ў Расійскай Федэрацыю спрабавалі вывезці больш за 28 т лому і адходаў чорных металаў на суму звыш Br47 млн. У дачыненні да кіроўцаў складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Адміністрацыйныя матэрыялы ў дачыненні да вінаватых грамадзян будуць накіраваны ў суд Дубровенскага раёна.-0-