Фінансавая міліцыя Віцебскай вобласці за тры месяцы ўзбудзіла 5 крымінальных спраў у дачыненні да «валютчыкаў»
2 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Упраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі па Віцебскай вобласці актывізавала работу па спыненні дзейнасці асоб, якія займаюцца незаконнымі валютнымі аперацыямі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў КДК вобласці.
Гаворачы аб практычных выніках работы, КДК канстатаваў, што за красавік-чэрвень 2011 года ў дачыненні да асоб, якія займаюцца незаконнымі валютнымі аперацыямі, узбуджана 5 крымінальных спраў, складзена 14 адміністрацыйных пратаколаў, накладзена адміністрацыйных штрафаў на суму Br5,3 млн.
Фінансавая міліцыя канфіскавала ў "валютчыкаў" беларускіх рублёў і валюты ў рублёвым эквіваленце на агульную суму Br264,1 млн., у тым ліку 491 тыс. рублёў Цэнтрабанка Расійскай Федэрацыі, $20,7 тыс., 15,5 тыс. еўра.-0-