Фізічным асобам, якія выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы за сябе

Згодна з дзеючым заканадаўствам фарміраванне працоўнага стажу для назначэння пенсіі адбываецца пры ўмове выплаты абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду.

Узносы за 2019 год індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі, самазанятымі грамадзянамі павінны быць выплачаны не пазней 1 сакавіка 2020 года.

Мінімальны памер узносаў пры ажыццяўленні дзейнасці увесь 2019 год складае:

- для ІП, натарыусаў, адвакатаў - 1 386 рублёў (Мінімальная заработная плата за 2019 год 330 рублёў * 12 месяцаў * 35%);

- для самазанятых фізічных асоб - 1 148,40 рублёў (Мінімальная заработная плата за 2019 год 330 рублёў * 12 месяцаў * 29%).

Перыяды ажыццяўлення і неажыццяўлення дзейнасці падлягаюць адлюстраванню ў дакументах персаніфікаванага ўліку – справаздачы па форме ПУ-3, прэдзільны тэрмін падачы якой у органы Фонду - не пазней 31 сакавіка 2020 года.

Форму ПУ-3 можна спампаваць па спасылцы.

Дакладны разлік сумы абавязковых страхавых узносаў, якая падлягае выплаце з улікам перыядаў ажыццяўлення і неажыццяўлення дзейнасці, можна правесці з дапамогай калькулятара, перайшоўшы па спасылцы.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённых аддзелах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы пастаноўкі на ўлік.

Віцебскае абласное ўпраўленне
Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.